Грамадства

Мінлясгас: да паляўнічых угоддзяў адносіцца каля 75 працэнтаў усіх зямель Беларусі 

Навіны сюжэта

«Праект «Краіна гаворыць»»

«Гэта разумны і каварны драпежнік». Чаму ў Беларусі дазволілі паляванне на мядзведзя 

Распрацоўку законапраекта аб тэхналогіях ШІ ў Беларусі плануюць пачаць у 2026 годзе

17 жніўня, Мінск . Паляўнічыя ўгоддзі складаюць каля 75 працэнтаў усіх зямель Беларусі. Аб гэтым расказаў у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» начальнік аддзела паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса Аляксандр Казарэз.

У сістэме паляўнічай гаспадаркі Мінлясгаса налічваецца 74 дзяржаўныя або гаспадарчыя ўстановы. «Асноўны арандатар — Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, у якога прыкладна 67 працэнтаў паляўнічых угоддзяў. Цяпер яны праходзяць рэарганізацыю і колькасць юрыдычных асоб зменшылася, але паляўнічых гаспадарак у іх каля 110», — расказаў Аляксандр Казарэз.

Калі гаварыць пра ўсю тэрыторыю Беларусі, каля 75 працэнтаў зямлі — гэта паляўнічыя ўгоддзі, адзначыў ён. «Яны складаюць 17 млн га ад амаль 20 млн га ўсёй тэрыторыі краіны. Астатняе — населеныя пункты, асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі і забруджаныя землі, якія ў паляўнічыя ўгоддзі не ўваходзяць. Напрыклад, у Клічаўскім раёне паляўнічыя ўгоддзі займаюць амаль 100 працэнтаў», — заўважыў начальнік аддзела.

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть