У свеце

Кітай на парадзе ўпершыню прадставіў сваю стратэгічную ядзерную трыяду 

Фота Сіньхуа
Фота Сіньхуа

3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народна-вызваленчая армія Кітая (НВАК) на ўрачыстым парадзе ў гонар 80-годдзя Перамогі ўпершыню паказала ракеты, якія прадстаўляюць стратэгічную ядзерную трыяду краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС. 

У прыватнасці, на мерапрыемстве былі прадэманстраваны авіяцыйная ракета вялікай далёкасці «Цзінлэй-1», міжкантынентальная ракета падводнага базіравання «Цзюйлан-3», міжкантынентальныя ракеты наземнага базіравання «Дунфэн-61» і «Дунфэн-31». 

Акрамя гэтага, была прадстаўлена стратэгічная міжкантынентальная ядзерная ракета «Дунфэн-5Ц» планетарнага ахопу. 

Маштабны ваенны парад у азнаменаванне 80-годдзя Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны прайшоў на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне 3 верасня. Удзел у ім прынялі кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў двух з паловай дзясяткаў краін. 

Усяго ўдзел у мерапрыемстве прынялі больш за 10 тыс. чалавек, былі задзейнічаны сотні самалётаў і адзінак наземнай ваеннай тэхнікі. Прадстаўлены традыцыйныя і новыя войскі, увогуле на плошчы Цяньаньмэнь з’явіліся 45 разлікаў.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть