Расія і Украіна правялі абмен палоннымі па формуле 146 на 146
Фота РІА Навіны
24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія вярнула з падкантрольнай Кіеву тэрыторыі 146 расійскіх ваеннаслужачых, узамен былі перададзены 146 ваеннапалонных УСУ, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Мінабароны РФ.
У расійскім ваенным ведамстве расказалі, што таксама вернуты восем грамадзян Расійскай Федэрацыі — жыхароў Курскай вобласці, якія ўтрымліваліся Кіевам. Яны будуць дастаўлены дадому.
Адзначаецца, што расійскія ваеннаслужачыя знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, ім аказваюць неабходную псіхалагічную і медыцынскую дапамогу. Усіх расійскіх ваеннаслужачых даставяць у Расію для праходжання лячэння і рэабілітацыі ў медыцынскіх установах Мінабароны Расіі.
«Пры вяртанні расійскіх ваеннаслужачых з палону пасрэдніцкія намаганні гуманітарнага характару аказалі Аб’яднаныя Арабскія Эміраты», — дадалі ў Мінабароны РФ.-0-