Лукашэнка ўпэўнены, што выбарны перыяд у Беларусі і Расіі пройдзе спакойна
29 студзеня, Санкт-Пецярбург . Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што выбарны перыяд у Беларусі і Расіі пройдзе спакойна. Аб гэтым ён заявіў на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы ў Санкт-Пецярбургу,
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пасяджэнне ВДС праходзіць напярэдадні важных унутрыпалітычных падзей. Упершыню ў гісторыі Беларусі 25 лютага бягучага года адбудзецца адзіны дзень галасавання. «Па прыкладзе Расіі мы таксама ўстанавілі канстытуцыйна адзіны дзень галасавання. У гэты дзень будуць выбраны дэпутаты парламента, мясцовых саветаў (у нас абласныя, раённыя і сельскія захаваны саветы, як гэта было ў савецкія часы). І 17 сакавіка пройдуць прэзідэнцкія выбары ў Расіі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Перыяд такі няпросты, але, як вы бачыце, ён праходзіць спакойна. І я ўпэўнены, мы спакойна падыдзем да гэтых дат і таксама спакойна правядзём гэтыя мерапрыемствы», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.