Грамадства

«Беларусь з’яўляецца самым кароткім мостам паміж Вашынгтонам і Масквой». Эксперт аб інтэрв’ю Лукашэнкі часопісу Time 


Аляксандр Цішчанка

9 жніўня, Мінск . Беларусь — самы кароткі мост паміж Вашынгтонам і Масквой. Такую думку ў праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА выказаў эксперт у галіне нацыянальнай бяспекі Аляксандр Цішчанка, каменціруючы інтэрв’ю Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму часопісу Time. 

«Амерыканцы пэўны час ужо спрабуюць змяніць вектар у плане адносін Захад-Усход, — сказаў Аляксандр Цішчанка. — І амерыканцы ў гэтых адносінах спрабуюць быць вядучымі для ўсіх астатніх. Тое, што датычыцца ўсё больш частых кантактаў з Мінскам (так, і аналітыка была нядаўна Інстытута Куінсі наконт Беларусі), размова ідзе аб тым, што Беларусь з’яўляецца сувязным фактарам — самым кароткім мостам паміж Вашынгтонам і Масквой. І ў нас, як кажуць, самыя лепшыя тлумачы ў плане перагаворных пазіцый. Таму тут інтарэсы амерыканскія вельмі зразумелыя».

Эксперт задаўся пытаннем: чаму з’яўляюцца гэтыя кантакты? «Яны спрабуюць зняць заслону, якую накідалі свайму электарату з пункту гледжання, хто такая Беларусь, хто такія беларусы і зноў жа, хто такі Лукашэнка», — дапоўніў ён. 

Цяпер ім трэба стварыць імідж карысны для Амерыкі. «Не тое, што добры, а карысны. Таму што гэта пытанне трэба будзе тлумачыць. Таму што столькі гадоў яны пераконвалі амерыканцаў і заходні свет, прымушалі думаць, што тут усё дрэнна, а цяпер аказалася, як пішуць аналітыкі, што гэта проста шматвектарная палітыка, гэта суверэнная дзяржава, дзяржава, якая добра развіваецца. Так, яны дружаць з Расіяй. Але яны гатовы дружыць і з Захадам. Таму гэта тактыка, я сказаў бы, нават такое перафармаціраванне мяккай сілы ў адносінах да Беларусі», — адзначыў Аляксандр Цішчанка. 

«Ім трэба стварыць станоўчы імідж не толькі Лукашэнкі ў Амерыцы, але і стварыць станоўчы імідж Амерыкі тут, у Беларусі. Яны вырашаюць двайную задачу ў гэтым плане. Палітыка гэтай мяккай сілы — пранікаць ва ўсе кропкі, у якія можна пранікнуць. Таму што блакада была сапраўды моцная. Таму такая кагнітыўная цякучасць у іх павінна адбывацца ў гэтым плане. Таму будуць часціць. Я ўпэўнены, што не апошняе інтэрв’ю. І ў гэтых адносінах я нават заўважаю пэўную аналогію паміж інтэрв’ю і папярэдняй аналітыкай, якая была прадстаўлена Інстытутам Куінсі. Яны вельмі спалучаюцца, праглядаецца адзіны сэнс і пасыл», — дапоўніў Аляксандр Цішчанка. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть