Прэзідэнт

Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні сярод ваенных


Фота з архіва

4 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Ваеннай акадэміі і камандаванні войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 4 красавіка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Палкоўнік Дзмітрый Собаль назначаны першым намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі.

Палкоўнік Ігар Казлоў, які займаў раней гэту пасаду, назначаны намеснікам камандуючага войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл. На гэтай пасадзе ён зменіць генерал-маёра Уладзіміра Кулажына, які звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть