Прэзідэнт

Лукашэнка: мая мэта, як і раней, — захаваць вёску. Не будзе вёскі — не будзе дзяржавы

Фота з архіва
Фота з архіва

24 кастрычніка, Віцебск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае актуальнасць захаваць і развіваць сельскія тэрыторыі і вытворчасць. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Віцебску,

«Вы, напэўна, заўважылі, і не толькі вы, але і нашы ворагі, праціўнікі, што я вельмі часта бываю апошнім часам на сяле. Калі нехта думае, што гэта звязана з вытворчасцю, аграпрамысловым комплексам, нашымі калгасамі, саўгасамі, фермерскімі гаспадаркамі, той мае рацыю толькі напалову. Мяне вытворчасць сельгаспрадукцыі не так хвалюе, як у сярэдзіне 90-х, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Самае галоўнае, чаму я езджу пастаянна па палях і фермах. Як і раней, мая мэта — вельмі хацеў бы спадзявацца, што і ваша, — выратаваць вёску, захаваць вёску. Не будзе вёскі — не будзе дзяржавы».

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што за апошнія 15 гадоў рэалізаваны шматлікія ініцыятывы — чыстыя палі і праграма «ВітАгра» Аляксандра Косінца (узначальваў Віцебскі аблвыканкам у 2008-2014 гадах), Аршанскі «афшор» і інтэграцыйныя аб’яднанні ў аграпрамысловым комплексе Мікалая Шарснёва (узначальваў аблвыканкам у 2014-2021 гадах).

Цяперашні старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін на пасадзе ўжо 4 гады. «Поўны алімпійскі цыкл, кажучы на спартыўнай мове. Гэта тэрмін больш чым дастатковы, каб паказаць свае кіраўніцкія таленты і забяспечыць вынік, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Надышоў час падвесці вынікі развіцця Віцебшчыны, выявіць сістэмныя недахопы, выпрацаваць рашэнні, якія дапамогуць вобласці кардынальна палепшыць сітуацыю ў праблемных галінах».

/Будзе дапоўнена/.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть