Грамадства

Міністр абароны праверыў гатоўнасць войскаў на вучэнні «Захад-2025» 

13 верасня, Мінск . Міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін наведаў адзін з раёнаў правядзення вучэння «Захад-2025», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінабароны. 

Кіраўнік абароннага ведамства заслухаў даклады службовых асоб аб аператыўнай абстаноўцы і ацаніў гатоўнасць войскаў да выканання пастаўленых задач. Сёння ў час вучэнняў «Захад-2025» войскі аператыўных аб’яднанняў праводзяць абарончую аперацыю па адбіцці наступлення ўмоўнага праціўніка на назначаных рубяжах, утрымліваюць умацаваныя раёны і наносяць агнявое паражэнне ўмоўнаму праціўніку. 

Штабы злучэнняў і воінскіх часцей кіруюць дзеяннямі падпарадкаваных сіл і сродкаў. ВПС і войскі ППА адбіваюць удары сродкаў паветранага нападу ўмоўнага праціўніка, ажыццяўляюць непасрэдную авіяцыйную падтрымку войскаў аб’яднання. Камандны пункт рэгіянальнай групоўкі войскаў ажыццяўляе кіраванне войскамі (сіламі) РГВС. 

Як паведамлялася, сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі «Захад-2025» пачалося 12 верасня і прадоўжыцца да 16 верасня на палігонах абедзвюх дзяржаў. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть