Эканоміка

Мінсельгасхарч змяніў экспартныя цэны на некаторую малочную прадукцыю


Фота з архіва

12 красавіка, Мінск . Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла гранічныя мінімальныя цэны на некаторыя тавары, што рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах. Гэта прадугледжана пастановай Мінсельгасхарча ад 10 красавіка 2024 года нумар 32, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .

Згодна з дакументам, малако і вяршкі згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з колькасцю тлушчу ў саставе больш за 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або іншых падсалоджваючых рэчываў будуць рэалізоўвацца ў Расійскую Федэрацыю па кошце не ніжэйшым за 345 расійскіх рублёў за 1 кг. Гэта крыху вышэй, чым раней.

Астатнія цэны засталіся на ранейшым узроўні. Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту.

Пастанова ўступае ў сілу з 12 красавіка 2024 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть