«МІНСК» уступіў «Парме» ў Адзінай лізе ВТБ
30 студзеня, Мінск . Баскетбалісты «МІНСКА» прайгралі апошні дамашні матч першага этапу рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ,
29 студзеня на пляцоўцы «Мінск-Арэны» гаспадары ўступілі пермскай «Парме» з рэзультатам 59:86. Самым рэзультатыўным у складзе мінчан стаў Джарэд Агунгбемі-Джэксан, на рахунку якога 23 ачкі. Свой заключны паядынак першага этапу БК «МІНСК» правядзе 3 лютага ў Саратаве супраць мясцовага «Аўтадара». У першым крузе валжане выйгралі ў Мінску з лікам 91:76. Усяго ў актыве «Аўтадара» дзевяць вікторый, мінчане пацярпелі паражэнні ва ўсіх 25 праведзеных сустрэчах.
Лідзіруе маскоўскі ЦСКА, які атрымаў 22 перамогі, у актыве казанскага УНІКСа 19 вікторый, «Зеніт» выйграў 18 матчаў. Пасля завяршэння першага этапу ўдзельнікі рэгулярнага чэмпіянату падзеляцца на дзве групы — А (каманды, якія занялі 1-6-е месцы) і В (каманды, якія занялі 7-14-е месцы). На другім этапе ў кожнай групе пройдуць двухкругавыя турніры. Каманды групы А адразу выйдуць у плэй-оф, там да іх дабавяцца дзве лепшыя дружыны з групы В. Чвэрцьфінальныя серыі пройдуць да трох перамог, паўфіналы і фінал прадоўжацца да чатырох вікторый.