Спорт

Мінскі футбольны манеж 20-ы раз прыме матчы Кубка развіцця


Фота з архіва

30 студзеня, Мінск . Мінскі футбольны манеж 20-ы раз прыме ўдзельнікаў міжнароднага турніру юнацкіх зборных Кубак развіцця,

У юбілейным турніры, які пройдзе з 18 па 24 лютага, выступяць каманды з шасці краін. На першым этапе яны будуць разбіты на дзве групы: А — Беларусь (U-17), Узбекістан (U-17), Азербайджан (U-16), Расія (U-16); В — Беларусь (U-16), Таджыкістан (U-17), Казахстан (U-16), Расія (U-17). Пасля завяршэння групавога этапу адбудуцца стыкавыя паядынкі за падагульняючыя месцы з першага па восьмае.

У мінулым годзе ўладальнікам Кубка Развіцця шосты раз у гісторыі стала каманда Расіі, якая перамагла ў фінальным матчы казахстанскіх футбалістаў, бронзу заваявала каманда Таджыкістана. Акрамя расіян спаборніцтвы выйгравалі юнацкія зборныя Беларусі і Украіны (па 4 разы), Бельгіі (2), а таксама Сербіі і Чарнагорыі, Таджыкістана, Ізраіля (па 1). У розныя гады ў беларускай сталіцы выступалі юнацкія зборныя з 27 краін. На штучным полі мінскага манежа гулялі многія футбалісты, якія потым сталі прызнанымі майстрамі. Сярод іх, у прыватнасці, ігракі нацыянальнай зборнай Беларусі Станіслаў Драгун, Павел Савіцкі, Ягор Філіпенка, Іван Бахар, зорка зборнай Грузіі і італьянскага «Напалі» Хвіча Кварацхелія, украінцы Віталь Цыганкоў, Андрэй Лунеў, італьянцы Давідзе Сантон, Матыя Дэстра, бельгійцы Кун Кастэлс, Томас Камінскі, расіяне Аляксандр Какорын, Георгій Шчэннікаў і многія іншыя.

Гэты турнір, як і ўсе папярэднія, праводзіцца пры падтрымцы ААТ «Банк Развіцця Рэспублікі Беларусь» і Мінгарвыканкама.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть