Спорт

Мінскія дынамаўцы абыгралі «Трактар» у апошнім матчы дамашняй серыі

7 кастрычніка, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» ўдачна завяршылі першую дамашнюю серыю гульняў у рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2025/26,

У апошнім матчы дамашняй серыі мінчане прымалі чэлябінскі «Трактар». Вароты «Дынама» ў гэтым матчы абараняў Зак Фукале, які гэтым летам перайшоў у стан «зуброў» з уральскага клуба. Гаспадары адкрылі лік ужо праз 65 секунд пасля стартавага ўкідвання — вызначыўся Данііл Сацішвілі. Госці адыграліся праз пяць мінут, асістэнцкі бал у гэтай атацы набраў былы ігрок мінчан Джордан Грос.



На старце другога перыяду дынамаўцы зноў выйшлі наперад, дакладны кідок нанёс Віталь Пінчук. Бліжэй да сярэдзіны адрэзка наша каманда павялічыла перавагу: віншаванні ад партнёраў прымаў Майкл Дэл Кол, для якога гэта шайба стала першай у складзе сталічнага клуба. Яшчэ праз мінуту гаспадары атрымалі права на гульню ў большасці, якую рэалізаваў Пінчук — 4:1.



У заключнай трэці лічбы на табло не змяніліся. Такім чынам, з шасці матчаў на «Мінск-Арэне «зубры» выйгралі пяць. Сталічны клуб з 16 ачкамі займае трэцяе месца ў Заходняй канферэнцыі. Паядынак з «Трактарам» таксама азнаменаваўся знакавай падзеяй — галоўны трэнер «Дынама» Дзмітрый Квартальнаў атрымаў 600-ю перамогу ў кар’еры ў КХЛ, што з’яўляецца рэкордам лігі.



Далей «бела-блакітныя» адправяцца ў Санкт-Пецярбург, дзе правядуць два матчы супраць суседзяў па турнірнай табліцы з «Шанхай Дрэганс» 9 і 11 кастрычніка. Наступную гульню на родным лёдзе «зубры» правядуць 14 кастрычніка.

Фота Сяргея Шэлега і Дзяніса Касцючэнкі

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть