Спорт

Мінскія дынамаўцы завершаць выязную серыю матчам супраць СКА

Фота з архіва
Фота з архіва

19 верасня, Мінск . Хакеісты мінскага «Дынама» правядуць апошні матч у першай выязной серыі новага сезона Кантынентальнай хакейнай лігі,

Процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава сёння будзе СКА з Санкт-Пецярбурга. Каманды практычна сінхронна пачалі чэмпіянат, атрымаўшы дзве перамогі ў чатырох матчах, а адно з двух паражэнняў у абодвух клубаў прыпала на авертайм. З пяццю ачкамі «зубры» і «армейцы» дзеляць 4-5 месцы ў Заходняй канферэнцыі. У выязны склад «Дынама» на гэту гульню ўвайшлі 26 хакеістаў.

Варатары: Зак Фукале, Васіль Дземчанка, Антон Крупавец.

Абаронцы: Тай Сміт, Ксаўе Уэле, Крысціян Хенкель, Роберт Хэмілтан, Нікалас Мелош, Джош Брук, Дарэн Дзіц, Данііл Крыштофік.

Нападаючыя: Вадзім Шыпачоў, Вадзім Мароз, Андрэй Стась, Ілья Усаў, Сэм Энас, Віталь Пінчук, Алекс Лімож, Мікіта Пышкайла, Данііл Сацішвілі, Ягор Борыкаў, Майкл Дэл Кол, Станіслаў Галіеў, Данііл Ліпскі, Сяргей Кузняцоў, Багдан Белкін.

«Супраць СКА згуляю ўпершыню, пакуль ведаю не так шмат пра гэту каманду. Але ў курсе, што там шмат класных хакеістаў, а ў мінулым у іх было шмат поспехаў. Гэта цікава. Думаю, будзе хуткая і цесная гульня», — сказаў форвард сталічнага клуба Алекс Лімож.

У мінулым сезоне каманды з Мінска і Санкт-Пецярбурга сустракаліся чатыры разы і выйгралі па два матчы. Першае ў новым рэгулярным чэмпіянаце процістаянне «зуброў» і неўскіх «армейцаў» стартуе ў 19.30.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть