Лукашэнка: мытная служба штодзённа даказвае здольнасць абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян

Фота з архіва
20 верасня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў кіраўніцтва, асабовы склад і ветэранаў мытнай службы з прафесійным святам — Днём мытніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«У складаных умовах палітычнага і эканамічнага націску на краіну беларуская мытная служба дэманструе ўстойлівасць і эфектыўнасць, штодзённа даказваючы здольнасць надзейна абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Прафесіяналізм і ініцыятыва, інтуіцыя і пільнасць, дасведчанасць у прыняцці нестандартных рашэнняў, аператыўнае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы сталі неад’емнымі рысамі нашых мытнікаў».
Прэзідэнт адзначыў, што высокая якасць работы мытнікаў садзейнічае развіццю нацыянальнай эканомікі, пашырэнню знешнеэканамічнай і вытворчай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў. «Дзякуючы вашым намаганням удаецца эфектыўна спыняць спробы кантрабанды, увозу буйных партый наркатычных сродкаў, а таксама выбуховых рэчываў, якія прызначаліся для ўчынення тэрарыстычных атак», — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы перакананы, што і ў далейшым, удасканальваючы формы і метады сваёй дзейнасці, кожны работнік мытнай службы будзе з гонарам выконваць свой абавязак і паспяхова служыць на карысць Радзімы.
Асобную ўдзячнасць Аляксандр Лукашэнка выказаў ветэранам, якія аддалі многія гады службе і заклалі асновы сучаснай мытнай сістэмы.
«Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і міру, новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь», — пажадаў Прэзідэнт.
Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём мытніка
Кіраўніцтву, асабоваму складу і ветэранам мытнай службы Рэспублікі Беларусь
Паважаныя таварышы!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём мытніка.
У складаных умовах палітычнага і эканамічнага націску на краіну беларуская мытная служба дэманструе ўстойлівасць і эфектыўнасць, штодзённа даказваючы здольнасць надзейна абараняць інтарэсы дзяржавы і грамадзян.
Прафесіяналізм і ініцыятыва, інтуіцыя і пільнасць, дасведчанасць у прыняцці нестандартных рашэнняў, аператыўнае рэагаванне на новыя выклікі і пагрозы сталі неад’емнымі рысамі нашых мытнікаў.
Высокая якасць вашай работы садзейнічае развіццю нацыянальнай эканомікі, пашырэнню знешнеэканамічнай і вытворчай дзейнасці айчынных прадпрыемстваў. Дзякуючы вашым намаганням удаецца эфектыўна спыняць спробы кантрабанды, увозу буйных партый наркатычных сродкаў, а таксама выбуховых рэчываў, якія прызначаліся для ўчынення тэрарыстычных атак.
Перакананы, што і ў далейшым, удасканальваючы формы і метады сваёй дзейнасці, кожны з вас будзе з гонарам выконваць свой абавязак і паспяхова служыць на карысць Радзімы.
Асобная ўдзячнасць ветэранам, якія аддалі многія гады службе і заклалі асновы сучаснай мытнай сістэмы.
Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, дабра і міру, новых дасягненняў у імя працвітання Рэспублікі Беларусь!
Аляксандр Лукашэнка,
20 верасня 2025 года.
