Інфаграфіка

Будаўнічая сфера Беларусі

У Беларусі функцыянуе больш за 8,8 тыс. арганізацый будаўніцтва*.

У будаўніцтве заняты 242,9 тыс. чалавек* (5,9% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы рэспублікі).

З іх 86,9% — мужчыны, 13,1% — жанчыны.

Сярэдні ўзрост работнікаў будаўнічай сферы — 42,4 года.

Па выніках 2024 года ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю 4390,5 тыс. кв.м жылля.

Пабудаваны шэраг аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння:

6 дзіцячых садоў на 2,2 тыс. месцаў;
5 сярэдніх школ на больш як 5 тыс. вучнёўскіх месцаў;
5 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў;
8 плавальных басейнаў.

У першым паўгоддзі 2025 года ўведзена ў эксплуатацыю 1848,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля (20 тыс. новых кватэр).

Усяго ў 2025 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 4500 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.

*Паводле даных на канец 2024 года.

Крыніца: Нацыянальны статыстычны камітэт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть