Інфаграфіка

Нематэрыяльная спадчына. Культура беларускай дуды

Старадаўні духавы музычны інструмент дуда на тэрыторыі Беларусі вядомы з XIII ст.
Упершыню ў пісьмовых крыніцах беларуская дуда згадваецца ў канцы XV ст.
Беларуская дуда (перагудніца) — унікальны народны інструмент, які суправаджаў усё жыццё беларуса.
Дуда выкарыстоўвалася ў рытуалах (на хрэсьбінах, вяселлях, пахаваннях), на сямейных і абрадавых святах, кірмашах.
Традыцыйна на дудзе ігралі мужчыны. Існавалі і гарадскія дудары, занятак якіх быў уключаны ў спіс прафесій.
Існуе некалькі тыпаў дуды. Беларускай часта называюць від аднагукавой* дуды.

Дударская традыцыя бытуе на тэрыторыі розных абласцей.
Гістарычным арэалам распаўсюджвання культуры з’яўляецца Віцебшчына, Міншчына і Гродзеншчына.
У канцы ХIХ ст. — пачатку ХХ ст. дуда страціла папулярнасць, і ў 1951 г. зафіксавана апошняе публічнае выступленне дудара.
У Беларусі захаваліся толькі дзве старадаўнія дуды, датаваныя XIX ст.

Сёння традыцыі дударства адроджаны. Народны інструмент уключаецца ў розныя ансамблі, аркестры.
У 2023 г. культуры беларускай дуды прысвоены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Прэтэндуе на статус Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Цікавы факт:
дуду ў розных рэгіёнах называлі казой, паколькі для яе вырабу часцей за ўсё выкарыстоўвалася казіная шкура.
Беларуская дуда і шатландская валынка адносяцца да аднаго тыпу інструментаў. Аднак істотна адрозніваюцца па мэце: валынка — для ваенных спраў, дуда — выключна сакральная і мірная.

*Складаецца са скуранога мяшка, адной жалейкі (перабор), адной басовай трубкі (бурдон), трубкі для надзімання паветра (сапель).
Таксама на кожнай з трубак устаноўлены рагаўні.

Крыніцы: Міністэрства культуры, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть