Палітыка

Сі Цзіньпін прапанаваў у супрацоўніцтве з Беларуссю сканцэнтравацца на развіцці прадукцыйных сіл новай якасці

31 жніўня, Цяньцзінь . Старшыня КНР Сі Цзіньпін прапанаваў у супрацоўніцтве з Беларуссю сканцэнтравацца на развіцці прадукцыйных сіл новай якасці. Аб гэтым ён заявіў на перагаворах у Цяньцзіні з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам,

«Сёння, калі ў свеце адбываюцца вельмі глыбокія перамены, чалавецтва зноў знаходзіцца на раздарожжы. Мы гатовы з нашымі беларускімі партнёрамі разам выконваць місію часу, ператвараць у жыццё сапраўдную шматбаковасць дзеля міру, развіцця, супрацоўніцтва і ўсеагульнага выйгрышу ва ўсім свеце», — сказаў кітайскі лідар.

Ён адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны ўсепагоднага і ўсебаковага стратэгічнага партнёрства развіваюцца на высокім узроўні. «У чэрвені мы з вамі сустрэліся ў Пекіне, вырашылі і ў далейшым паглыбляць шматпланавае двухбаковае супрацоўніцтва. Прапануем на аснове плённых вынікаў, дасягнутых у рамках гадоў супрацоўніцтва ў галіне навукі, тэхналогій і інавацый сканцэнтравацца на развіцці прадукцыйных сіл новай якасці ў інтарэсах развіцця нашых краін», — заявіў Старшыня КНР.

Кітайскі лідар адзначыў, што ў Кітаі гэтымі днямі пройдзе не толькі саміт ШАС, але і юбілейныя ўрачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэнню Другой сусветнай вайны. Прэзідэнт Беларусі будзе прысутнічаць на парадзе, які пройдзе на плошчы Цяньаньмэнь.

«У гады вайны кітайскі і беларускі народы змагаліся плячо ў плячо, унеслі важкі гістарычны ўклад у разгром мілітарызму і фашызму, змацаваўшы паміж сабой непарушную дружбу», — падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть