Прэзідэнт

На варце мірнага неба краіны. Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ВПС 


Фота з архіва

17 жніўня, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў асабовы склад і ветэранаў ваенна-паветраных сіл (ВПС) з прафесійным святам — Днём ваенна-паветраных сіл. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

«Вы звязалі свой лёс з небам, выбраўшы справай свайго жыцця абарону паветраных рубяжоў Радзімы, і прадаўжаеце пісаць гісторыю ваеннай авіяцыі Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — На кожнай яе старонцы — летапіс ратных і працоўных подзвігаў папярэдніх пакаленняў. Ваенныя лётчыкі праяўлялі небывалую мужнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, пры аказанні інтэрнацыянальнай дапамогі, у час ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. І сёння іх гераізм — яскравы прыклад для моладзі, ваеннаслужачых і цывільнага персаналу ўсіх авіяцыйных воінскіх часцей беларускай арміі».

Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што і ў далейшым асабовы склад ВПС будзе верны лепшым традыцыям, закладзеным ветэранамі, і прадоўжыць стаяць на варце мірнага неба краіны.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і новых поспехаў у службе на карысць Айчыны. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть