Палітыка

Намеснік кіраўніка МЗС Ірана пацвердзіў нязменнасць падыходаў да выканання дамоўленасцей з Беларуссю


Фота МЗС

21 мая, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік на палях пасяджэння СМЗС ШАС у Астане сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Мехдзі Сафары. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Іранскі дыпламат выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўсяго беларускага народа за падтрымку і спачуванне ў сувязі з трагічнай гібеллю Прэзідэнта Ірана і асоб, якія суправаджалі яго.

Мехдзі Сафары пацвердзіў нязменнасць падыходаў афіцыйнага Тэгерана да выканання ўсіх дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Прэзідэнта Беларусі ў Іран у 2023 годзе. Бакі дамовіліся прадоўжыць актыўнае ўзаемадзеянне ва ўсіх бягучых двухбаковых і шматбаковых фарматах.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть