Прэзідэнт

«Ноч бяссонная, глядзеў у прамым эфіры». Лукашэнка аб вяртанні з арбіты касманаўта Марыны Васілеўскай 

6 красавіка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі
Аляксандр Лукашэнка сачыў у прамым эфіры за вяртаннем з Міжнароднай касмічнай
станцыі беларускага касманаўта Марыны Васілеўскай і астатніх членаў экіпажа
карабля «Саюз МС-24». Сваімі эмоцыямі і перажываннямі наконт гэтага
кіраўнік дзяржавы падзяліўся з журналістамі,

«Эмоцыі самыя цяжкія. Таму што ноч бяссонная. Я
глядзеў у прамым эфіры адстыкоўку апарата, які спускаецца», — сказаў
Прэзідэнт.

На пытанне журналісткі, ці перажываў ён, Аляксандр
Лукашэнка адказаў так: «Калі твае дзеці будуць у космасе, зразумееш, што
такое грамадзянка Беларусі, грамадзянін Беларусі ў космасе. Вядома, мая
адказнасць у тым, што, не дай бог  што
здарылася б — гэта ўся віна на табе. Таму я, зразумела, рады, што ўсё нармальна
адбылося. Перагледзеў некалькі разоў гэтыя кадры. Я вельмі задаволены, што ўсё
скончылася. І сам сабе падумаў: ну больш у гэту гульню я гуляць не буду».

Як паведамлялася раней,
Прэзідэнт павіншаваў экіпаж карабля «Саюз МС-24» з паспяховай
пасадкай. Кіраўнік дзяржавы запрасіў увесь экіпаж карабля і людзей, якія
ажыццяўлялі падрыхтоўку да палёту, у госці ў Беларусь.

Фота Паўла Арлоўскага 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть