У свеце

Пашынян: паміж Арменіяй і Азербайджанам устаноўлены мір 


Нікол Пашынян і Ільхам Аліеў. Фота АР

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія і Азербайджан устанавілі мір, падпісаўшы дакументы ў Вашынгтоне. Аб гэтым на анлайн-прэс-канферэнцыі заявіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, паведамляе ТАСС. 

«Я ўжо некалькі месяцаў гавару, што вайны паміж Арменіяй і Азербайджанам не будзе, будзе мір. Сёння мы можам сказаць, што мір устанавіўся, і ўстанавіўся ён у рамках суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці нашых краін», — адзначыў Нікол Пашынян. 

Ён таксама дадаў, што разблакіраванне камунікацый і адкрыццё граніц прыцягне мільярдныя інвестыцыі ў эканоміку Арменіі, і заклікаў грамадзян краіны «аб’яднацца вакол парадку дня міру». 

У пятніцу вечарам Пашынян і прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў па выніках сустрэчы ў Вашынгтоне падпісалі сумесную дэкларацыю. Яна ўключае ў сябе сем пунктаў, якія падкрэсліваюць імкненне Баку і Ерэвана да міру. У дэкларацыі адзначаецца, што бакі парафіравалі раней узгоднены тэкст пагаднення аб устанаўленні міру і аднаўленні адносін паміж Азербайджанам і Арменіяй, а таксама будуць прыкладаць намаганні для яго канчатковай ратыфікацыі.-0- 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть