У свеце

МЗС РФ: Кіеў напярэдадні расійска-амерыканскага саміту ўзмацняе тэрарыстычную актыўнасць


МЗС РФ. Фота з архіва ТАСС

13 жніўня, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Кіеў напярэдадні расійска-амерыканскага саміту ўзмацняе тэрарыстычную актыўнасць. Аб гэтым заявіў на брыфінгу намеснік дырэктара дэпартамента інфармацыі і друку МЗС Расіі Аляксей Фадзееў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

«Па меры набліжэння расійска-амерыканскага саміту на Алясцы, кіеўскі рэжым узмацняе тэрарыстычную актыўнасць супраць нашых рэгіёнаў», — сказаў Аляксей Фадзееў.

Паводле яго слоў, толькі за мінулую ноч з 12 на 13 жніўня расійскімі ваеннымі былі перахоплены і знішчаны 46 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу, у тым ліку 15 — над Бранскай вобласцю, 11 — над тэрыторыяй Валгаградскай вобласці, а таксама над тэрыторыямі Растоўскай, Белгарадскай, Варонежскай абласцей, над Краснадарскім краем і тэрыторыяй Рэспублікі Крым.

«За мінулы тыдзень ад абстрэлаў і ўдараў варожых БПЛА пацярпелі 127 грамадзян Расіі. З іх 22 чалавекі загінулі, 105 былі паранены, у тым ліку 6 непаўналетніх дзяцей», — дадаў прадстаўнік МЗС РФ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть