У свеце

Орбан: пагрозы Зяленскага ў адрас Венгрыі будуць мець наступствы 


Віктар Орбан. Скрыншот відэа

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адкрытыя пагрозы ў адрас Венгрыі з боку Уладзіміра Зяленскага не застануцца без наступстваў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, інфармуе ТАСС.

«Зяленскі адкрыта пагражаў Венгрыі. Ён прызнаў, што яны наносяць удары па трубаправодзе «Дружба», таму што мы не падтрымліваем іх уступленне ў Еўрасаюз. Гэта яшчэ раз даказвае, што венгры прынялі правільнае рашэнне», — напісаў Віктар Орбан у сацыяльных сетках.

Прэм’ер заявіў, што Украіна не даб’ецца членства ў Еўрасаюзе, звяртаючыся да «шантажу, падрываў і пагроз». Таксама ён выказаў упэўненасць у тым, што «заявы Зяленскага выклічуць пэўныя наступствы».

На мінулым тыдні УСУ нанеслі шэраг удараў беспілотнікамі і ракетамі па аб’ектах інфраструктуры нафтаправода «Дружба», размешчаных на тэрыторыі Расіі. У выніку гэтых дзеянняў пастаўка нафты ў Венгрыю і Славакію была часова спынена да завяршэння рамонтных работ на трубаправодзе. Урад Венгрыі падтрымлівае сувязь з Масквой па гэтым пытанні. На прэс-канферэнцыі ў Кіеве 24 жніўня Уладзімір Зяленскі атрымаў пытанне аб тым, ці паўплывалі атакі на нафтаправод «Дружба» на верагоднасць зняцця вета Венгрыі адносна ўступлення Украіны ў Еўрапейскі саюз. Ён адказаў, што Украіна заўсёды выступала за дружалюбныя адносіны з Венгрыяй, аднак цяпер лёс гэтай «Дружбы» знаходзіцца ў руках самой Венгрыі.

Выказванні Уладзіміра Зяленскага былі расцэнены ў Будапешце як прамая пагроза і «замах на суверэнітэт» суседняй краіны. «Мы заклікаем Уладзіміра Зяленскага спыніць пагрозы ў адрас Венгрыі і не пагражаць нашай энергетычнай бяспецы», — заявіў кіраўнік МЗС Петэр Сіярта.

25 жніўня кіраўнік канцылярыі венгерскага прэм’ера Гергей Гуяш адзначыў у ходзе прэс-канферэнцыі, што Венгрыя адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні электраэнергіяй Украіны. «Без нас энергетычная бяспека Украіны не была б забяспечана», — сказаў ён. Раней Венгрыя папярэджвала ўжо сваіх суседзяў, што можа спыніць пастаўкі ім электраэнергіі, калі яны не адмовяцца ад варожых дзеянняў.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть