У свеце

Rzeczpospolita: аб’ектам, які ўпаў на жылы дом у Польшчы ў час інцыдэнту з БПЛА, была ракета з F-16

Фота Reuters
Фота Reuters

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы ў час інцыдэнту з БПЛА на мінулым тыдні ў жылы дом трапіла ракета, выпушчаная знішчальнікам F-16. Аб гэтым са спасылкай на крыніцы паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Ракета трапіла ў жылы дом у час аперацыі па знішчэнні дронаў у ноч на 10 верасня. Раней Люблінская пракуратура паведамляла, што «неапазнаны лятаючы аб’ект» выклікаў разбурэнне прыватнага дома, пашкодзіўшы дах і прабіўшы столь.

Паводле даных Rzeczpospolita, пракуратура скрывае інфармацыю аб прыналежнасці аб’екта, які пашкодзіў дом, маўчыць таксама Мінабароны краіны. Спасылаючыся на крыніцы ў службах, што займаюцца расследаваннем, газета сцвярджае, што «на дом упала ракета з польскага F-16, якая выкарыстоўвалася для збівання беспілотніка».

Адна з крыніц выдання ўдакладніла, што размова ідзе пра ракету класа «паветра-паветра» AIM-120 AMRAAM, а F-16, які выпусціў яе, знаходзіўся на ўзбраенні польскай арміі. Даўжыня ракеты больш за 3 м, вага звыш 150 кг. Вядома таксама, што ракета не ўзарвалася ў момант удару за кошт засцерагальніка, які спрацаваў.

10 верасня аператыўнае камандаванне польскай арміі паведаміла аб знішчэнні БПЛА, якія парушылі паветраную прастору рэспублікі. Прэм’ер Польшчы Дональд Туск заявіў, што над тэрыторыяй краіны былі збіты «беспілотнікі, якія ўяўлялі небяспеку», і назваў іх расійскімі, не прывёўшы пры гэтым ніякіх доказаў. Шэраг мясцовых СМІ паведамлялі, што адзін з дронаў трапіў у жылы дом. Пацярпелых пры інцыдэнце не было. Часовы павераны ў справах Расіі ў Польшчы Андрэй Ордаш пазней заявіў, што дроны ўляцелі ў Польшчу з боку Украіны.

Начальнік Генштаба — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка ў сваю чаргу заявіў, што Мінск паведаміў Польшчы і Літве пра набліжэнне БПЛА да тэрыторый гэтых краін. Ён удакладніў, што частка дронаў была знішчана сіламі ППА Беларусі. Пазней кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі пацвердзіў, што беларускі бок апавяшчаў пра набліжэнне БПЛА да польскай паветранай прасторы.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть