Эканоміка

Першыя біржавыя таргі свежымі яблыкамі прайшлі на БУТБ

Фота з архіва
Фота з архіва

5 верасня, Мінск . Першыя 100 т свежых яблыкаў паспяхова рэалізаваны на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы для ўнутранага рынку. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Пакупніком выступіла адно з вядучых кандытарскіх прадпрыемстваў краіны, а прадаўцом — беларуская гандлёвая кампанія, якая займаецца пастаўкамі сыравіны для харчовай прамысловасці. Раней яна ўжо заключала здзелкі па продажы сушаных грыбоў на біржавой пляцоўцы.

«Да гэтага часу свежыя яблыкі на БУТБ не прадаваліся. Таргі былі арганізаваны па запыце пакупніка на падставе размешчанай ім заяўкі на куплю. Акрамя публікацыі адпаведнай аб’явы на сайце біржы, аб маючых адбыцца таргах было паведамлена ўсім акрэдытаваным пастаўшчыкам плодаагародніннай прадукцыі, што дазволіла ў неабходны тэрмін і ў поўным аб’ёме задаволіць патрэбнасць айчыннага прадпрыемства ў сыравіне», — пракаменціравалі ў прэс-службе таварнай біржы.

Біржавыя таргі агароднінай і фруктамі праводзяцца на БУТБ два разы на тыдзень у рамках рэгулярных гандлёвых сесій па напрамку «Харчовая сыравіна, бакалея, плодаагароднінная прадукцыя». За восем месяцаў бягучага года тавараабарот гэтага сегмента біржавога рынку дасягнуў Br63,5 млн. Гэта ўдвая больш, чым за той жа перыяд 2024 года.

Па выніках студзеня-жніўня ў першую пяцёрку тавараў па суме ажыццёўленых здзелак ўвайшлі комплексныя харчовыя дабаўкі, закваска для вытворчасці прадуктаў перапрацоўкі малака, рафінаваны дэзадараваны сланечнікавы алей, какава-парашок і пальмавы алеін. На таргах харчовай сыравінай, бакалеяй і плодаагародніннай прадукцыяй рэалізуюцца пераважна тавары беларускіх і расійскіх вытворцаў.

ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ — адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Яе галоўная функцыя — садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть