Платошкін назваў маразмам закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю
13 верасня, Мінск . Доктар гістарычных навук, палітолаг Мікалай Платошкін лічыць маразмам рашэнне Польшчы закрыць граніцу з Беларуссю. Такое меркаванне ён выказаў у праекце «У тэме» на YouTube-канале БЕЛТА.
Гэтымі днямі Польшча цалкам закрыла граніцу з Беларуссю, нібыта асцерагаючыся беларуска-расійскіх вучэнняў. Яшчэ раней польскім бокам была згорнута ўсялякая дзейнасць на граніцы з Калінінградскай вобласцю Расіі.
«Я не магу зразумець. Няхай, вы не любіце Лукашэнку, Пуціна — гэта ваша права. Пры чым тут жыхары прыгранічных раёнаў? Фіны таксама закрылі граніцу — цяпер ныюць мясцовыя прадпрымальнікі. Гэтым дабіліся чаго? Якая была мэта? — задаўся пытаннем Мікалай Платошкін. — Гэта усё ж такі вуліца з двухбаковым рухам. У польскіх грамадзян ёсць магілы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Чаму яны не могуць іх наведаць, у рэшце рэшт? У чым тут справа? Нейкі маразм проста».