Правілы бяспекі ў час навальніцы
Пры навальніцы трэба выконваць шэраг мер бяспекі, каб не пацярпець і захаваць жыццё сабе і сваім блізкім.
Асноўную небяспеку ўяўляе ўдар маланкі, траекторыя руху якой непрадказальная.
Рэкамендацыі пры навальніцы
Калі знаходзіцеся дома:
— зачыніце вокны і дзверы, ліквідуйце скразнякі;
— не карыстайцеся тэлефонам, электрапрыборамі;
— не падыходзьце блізка да электраправодкі, антэн.
Калі знаходзіцеся на вуліцы:
— нельга хавацца пад адзіночнымі дрэвамі і канструкцыямі на адкрытай мясцовасці;
— на адкрытай прасторы размясціцеся ў найбольш нізкім месцы (яры, лагчыне, яме і інш.), сядзьце на кукішкі і прыгніце галаву;
— трымайцеся далей ад ліній электраперадачы;
— нельга купацца і знаходзіцца паблізу вадаёма, займацца спортам на вуліцы.
Калі знаходзіцеся ў аўтамабілі:
— спыніцеся і зачыніце вокны;
— заставайцеся ўнутры транспартнага сродку да заканчэння навальніцы.
Калі перамяшчаецеся на веласіпедзе або матацыкле:
— спыніце рух і знайдзіце бяспечнае сховішча;
— перачакайце навальніцу на адлегласці як мінімум 30 м ад транспартнага сродку.
Крыніца: МНС Беларусі.