У свеце

Bloomberg: ЗША і ЕС неадкладна пачнуць работу па гарантыях бяспекі Украіне


Фота Reuters

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША і краіны ЕС неадкладна пачнуць работу па прадастаўленні гарантый бяспекі для Украіны, каб адкрыць дарогу для сустрэчы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

«Амерыканскія і еўрапейскія афіцыйныя асобы неадкладна пачнуць работу над прадастаўленнем Украіне… гарантый бяспекі, каб адкрыць дарогу для знамянальнай сустрэчы паміж… Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім», — перадае агенцтва са спасылкай на асоб, знаёмых з сітуацыяй.

Паводле даных крыніц, гарантыі будуць сканцэнтраваны на ўмацаванні ўкраінскіх узброеных сіл і іх магчымасцей без увядзення абмежаванняў, у прыватнасці, на колькасць войскаў.

Плануецца, што забеспячэннем гарантый бяспекі зоймецца «кааліцыя жадаючых» на чале з Вялікабрытаніяй і Францыяй. Разглядаецца варыянт, што ў будучым гарантыі бяспекі могуць уключаць шматнацыянальныя сілы, але іх фармат яшчэ трэба будзе вызначыць.

Паводле даных крыніц выдання The Wall Street Journal, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і еўрапейскія лідары дамовіліся, што групу саветнікаў і чыноўнікаў НАТА для распрацоўкі гарантый бяспекі для Украіны ўзначаліць дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть