Прэзідэнты Расіі і Егіпта далі старт заліўцы бетону на АЭС «Эд-Дабаа»
Скрыншот відэа ТАСС
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі лідар Уладзімір Пуцін разам з егіпецкім калегам Абдэлем Фатахам аль-Сісі па відэасувязі далі старт працэдуры заліўкі бетону ў падмурак чацвёртага энергаблока егіпецкай АЭС «Эд-Дабаа». Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Станцыя ўзводзіцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора пры падтрымцы расійскага дзяржаўнага холдынга «Расатам».
Заліўка бетону на чацвёртым блоку «Эд-Дабаа» азначае заканчэнне падрыхтоўчага перыяду і пераход да асноўнага этапу капітальнага будаўніцтва ўсіх блокаў атамнай электрастанцыі.
Восенню 2023 года прэзідэнт РФ звяртаў увагу, што АЭС «Эд-Дабаа» — гэта флагманскі праект на Афрыканскім кантыненце, пры гэтым Расія не абмяжоўваецца будаўніцтвам атамнай станцыі, а разам з егіпецкімі спецыялістамі з нуля стварае цэлую галіну.
АЭС «Эд-Дабаа» -першая атамная электрастанцыя ў Егіпце, яна будзе пабудавана ў горадзе Эд-Дабаа правінцыі Матрух. Плануецца, што да 2028 года на пляцоўцы будзе пабудавана чатыры энергаблокі станцыі з рэактарамі тыпу ВВЭР-1200 пакалення 3+.-0-