У свеце

Пуцін плануе дзяржаўны візіт у Кітай 16 і 17 мая


Уладзімір Пуцін. Фота kremlin.ru

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін плануе дзяржаўны візіт у Кітай 16-17 мая. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу Крамля.

Наведванне КНР стане першай замежнай паездкай расійскага лідара пасля яго перавыбрання на пасаду прэзідэнта. Візіт адбудзецца па запрашэнні старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Уладзімір Пуцін наведае два гарады — Пекін і Харбін.

Расійскі і кітайскі лідары адзначаць 75-годдзе дыпламатычных адносін паміж краінамі. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытанні супрацоўніцтва і міжнародныя праблемы. Уладзімір Пуцін сустрэнецца і з прэм’ерам Дзяржаўнага савета КНР Лі Цянам.

У праграме візіту таксама ўдзел у цырымоніі адкрыцця восьмага Расійска-Кітайскага ЭКСПА і чацвёртага Расійска-Кітайскага форуму па міжрэгіянальным супрацоўніцтве, сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть