Грамадства

Пуцін: самае галоўнае для Беларусі і Расіі — развіваць кампетэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій

24 мая, Мінск . Самае галоўнае для Беларусі і Расіі — развіваць кампетэнцыі ў галіне высокіх тэхналогій. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў у Мінску на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе,

Як адзначыў Уладзімір Пуцін, пасля праведзеных у Расіі прэзідэнцкіх выбараў і фарміравання новага складу ўрада была неабходнасць сабрацца ў пашыраным складзе з беларускім калегамі, каб «абазначыць бліжэйшыя вехі ўзаемнага развіцця».

Адным з найбольш важных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва кіраўнік расійскай дзяржавы назваў інвестыцыйнае супрацоўніцтва ў сферы высокіх тэхналогій. «Мы, вядома, павінны рабіць упор перш за ўсё на прыярытэтныя напрамкі нашага супрацоўніцтва. А гэтымі прыярытэтнымі напрамкамі ў першую чаргу, вядома, з’яўляюцца высокія тэхналогіі і ўсё, што з гэтым звязана. Будучыня, безумоўна, за гэтым», — сказаў Прэзідэнт.

На яго думку, у Беларусі і Расіі назапашаны нядрэнны патэнцыял у гэтай сферы. «Мы ў вузкім складзе (на перагаворах у Мінску з Прэзідэнтам Беларусі ў вузкім складзе. — Заўвага БЕЛТА) гаварылі аб тым, што самае галоўнае для нас усіх — гэта шукаць прыярытэтныя напрамкі ў галіне высокіх тэхналогій і дапамагаць адзін аднаму развіваць гэтыя кампетэнцыі», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Тым больш актуальны гэты напрамак на сучасным этапе, адзначыў ён, на фоне ўведзеных супраць Расіі санкцый. Іх, дарэчы, у адносінах да Расіі ўведзена больш чым у адносінах да каго б там ні было ў свеце — 16 тыс. «Яны ствараюць пэўныя праблемы, безумоўна. Мы гэта бачым, адчуваем. Але яны ствараюць для нас і пэўныя магчымасці для развіцця, — звярнуў увагу Прэзідэнт Расіі. — Там, дзе мы страцілі ранейшыя кампетэнцыі, мы іх хуткімі тэмпамі аднаўляем. А там, дзе іх не было і яны нам патрэбны, мы іх ствараем. Вядома, стварыць іх можна найбольш эфектыўным чынам аб’ядноўваючы нашы намаганні, разам. Адна з важнейшых задач — шукаць гэтыя галіны, напрамкі супрацоўніцтва, ствараць неабходную ўсім нам сінергію».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть