У свеце

Пуцін: стратэгічныя ядзерныя сілы Расіі знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці


Скрыншот відэа ТАСС

29 лютага, Масква /Эдуард Півавар — БЕЛТА/. Стратэгічныя ядзерныя сілы Расіі знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы са штогадовым пасланнем Федэральнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У стане поўнай гатоўнасці гарантаванага прымянення знаходзяцца стратэгічныя ядзерныя сілы», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Ён канстатаваў, што баявыя магчымасці Узброеных сіл Расіі павялічыліся шматразова, а ўсё, што планавалася ў сферы ўзбраенняў некалькі гадоў таму, зроблена або знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. «Так, гіпергукавы комплекс «Кінжал» не толькі пастаўлены на ўзбраенне, але і з высокай эфектыўнасцю выкарыстоўваецца для паражэння асабліва важных цэлей у ходзе СВА. Таксама ў баі прымяняўся ўжо і ўдарны гіпергукавы комплекс марскога базіравання «Цыркон», — адзначыў прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, на баявым дзяжурстве стаяць гіпергукавыя ракеты міжкантынентальнай далёкасці «Авангард» і лазерныя комплексы «Перасвет». Завяршаюцца выпрабаванні крылатай ракеты неабмежаванай далёкасці «Буравеснік» і беспілотнага падводнага апарата «Пасейдон». «Гэтыя сістэмы пацвердзілі свае высокія, можна без перабольшання сказаць, унікальныя характарыстыкі», — паведаміў Уладзімір Пуцін.

«У войскі пастаўлены першыя серыйныя цяжкія балістычныя ракеты «Сармат» — мы хутка прадэманструем іх у раёнах базіравання на баявым дзяжурстве», — паабяцаў прэзідэнт Расіі.

«Работа над шэрагам іншых перспектыўных сістэм узбраення прадаўжаецца. І пра новыя дасягненні нашых вучоных і збройнікаў мы яшчэ даведаемся», — дадаў Уладзімір Пуцін.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть