Эканоміка

Беларускія аграрыі намалацілі 5 млн тон збожжа 


Фота з архіва

10 жніўня, Мінск . Беларускія аграрыі намалацілі 5 млн тон збожжа, паведамілі ў  прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. 

Паводле аператыўных даных на 10 жніўня, на палях краіны намалочана 5009 тыс. т збожжа разам з рапсам. 

Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Віцебская — 398 тыс. т, Магілёўская — 574 тыс. т, Гомельская — 593 тыс. т, Гродзенская — 1,048 млн т, Мінская — 1,086 млн т, Брэсцкая — 1,31 млн т. 

Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы, грэчкі і проса ўбраны з 50 працэнтаў плошчаў, што складае 1003 тыс. га. 

Пастаўлена ў лік дзяржзаказу: харчовага збожжа — 171 тыс. т (24 працэнты ад плана), алейнага семя рапсу — 83 тыс. т — 87 працэнтаў ад плана. 

Выцераблена лёну на 28 тыс. га, што складае 58 працэнтаў запланаваных плошчаў. 

Скошана траў другога ўкосу на плошчы 895 тыс. га — 84 працэнты плана. 

Нарыхтавана сена 321 тыс. т — 44 працэнты плана. Сенажу — 11 470 тыс. т (82 працэнты плана). У тым ліку ў палімернай упакоўцы — 360 тыс. т. 

Травяных кармоў нарыхтавана 3482 тыс. т — 35 працэнтаў плана. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть