Палітыка

Рыжанкоў: ШАС дае магчымасць сумесна вырашаць глабальныя і рэгіянальныя праблемы сучаснасці


Фота з архіва

30 жніўня, Цяньцзінь . Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва дае магчымасць краінам сумесна вырашаць глабальныя і рэгіянальныя праблемы сучаснасці. Аб гэтым міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў заявіў журналістам у Цяньцзіні, дзе 31 жніўня — 1 верасня пройдзе саміт ШАС з удзелам кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі,

«Ва ўмовах эрозіі прынцыпаў дзейнасці многіх міжнародных універсальных і субрэгіянальных арганізацый, якую мы назіраем сёння, мы вымушаны разам з нашымі партнёрамі, сябрамі развіваць свае рэгіянальныя арганізацыі, спрабуючы вырашыць глабальныя і рэгіянальныя праблемы сучаснасці. Там, дзе мы не можам знайсці кансэнсусу на глабальных міжнародных пляцоўках. ШАС — адна з такіх арганізацый», — сказаў міністр.

Максім Рыжанкоў асабліва адзначыў такія напрамкі супрацоўніцтва ў рамках ШАС, як пытанні бяспекі, эканамічнага і энергетычнага развіцця, культурнага і гуманітарнага супрацоўніцтва: «На ўсіх гэтых трэках мы сёння маем магчымасць напрацоўваць сумесныя рашэнні, важныя для ўсіх краін ШАС. А таксама на гэтай пляцоўцы вырашаць свае двухбаковыя пытанні з кожнай з дзяржаў. У гэту арганізацыю ўваходзяць фактычна аднадумцы, якія глядзяць на працэсы сусветнага развіцця адным поглядам і гатовы разам  кансалідаваць намаганні для таго, каб наша планета, наш рэгіён былі больш бяспечнымі, стабільнымі і развіваліся».

Паводле слоў міністра, у ходзе візіту Прэзідэнта будзе падпісаны шэраг вельмі важных рашэнняў, якія вызначаць дзейнасць ШАС на бліжэйшую перспектыву. «Гэта датычыцца штучнага інтэлекту, лічбавага развіцця, парадку дня зялёнага развіцця планеты, стварэння новых структур, якія будуць займацца антытэрарыстычнай і антынаркатычнай дзейнасцю, што важна для нашага рэгіёна. Гэта пасяджэнне таксама замацуе ў многім сталы рэгламент дзейнасці арганізацыі», — расказаў кіраўнік МЗС.

Акрамя таго, прадугледжваецца шэраг сустрэч кіраўніка дзяржавы з калегамі па вырашэнні важных для краіны знешнепалітычных ініцыятыў і знешнеэканамічных пытанняў. «Ключавой з’яўляецца сустрэча са старшынёй Сі Цзіньпінам, на якой будуць абмяркоўвацца важнейшыя для нашай краіны пытанні», — заявіў міністр замежных спраў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть