Грамадства

Рытуал праводзін ваеннаабавязаных адбыўся ў 19-й мехбрыгадзе


Фота «Ваяр»

19 красавіка, Мінск . У 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадзе (амбр) адбыўся рытуал праводзін ваеннаабавязаных, прызваных у рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Андрэй Жук, камандуючы войскамі Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Аляксандр Навуменка, а таксама прадстаўнікі мясцовых органаў улады, грамадскасці і духавенства.

Генерал-маёр Андрэй Жук падзякаваў асабоваму складу і ваеннаабязаным 19-й амбр за бездакорнае выкананне абавязкаў у час правядзення збораў, па выніках якіх запаснікі былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі падарункамі, а некаторым былі прысвоены чарговыя воінскія званні.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть