Інфаграфіка

Павышэнне працоўных пенсій

З 1 верасня на 5% павышаюцца ўсе віды працоўных пенсій*:

— па ўзросце,

— за выслугу гадоў,

— па інваліднасці,

— з нагоды страты карміцеля.

Сярэдні памер пенсіі па ўзросце непрацуючага пенсіянера ў верасні 2025 года складзе Br980 (павялічыцца на 20,5% у адносінах да  верасня 2024 года)**.

У верасні на выплату пенсій будзе накіравана Br2,2 млрд, з якіх Br107 млн — дадатковыя расходы ў сувязі з павышэннем згодна з указам №308.

Атрымальнікамі працоўных пенсій з’яўляюцца больш за 2,3 млн чалавек.

*Указ Прэзідэнта Беларусі ад 14 жніўня 2025 года №308 «Аб павышэнні пенсій».

**Памер павелічэння пенсіі ў кожнага пенсіянера будзе свой у залежнасці ад працягласці стажу і заработку, улічаных пры вылічэнні яму пенсіі, а таксама ўстаноўленых даплат да асноўнай пенсіі.

Крыніца: Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть