Грамадства

Шквалісты вецер, ліўні і навальніцы. Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены ў Беларусі на 10 жніўня 


Фота з архіва

9 жніўня, Мінск . Днём 10 жніўня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, а па захадзе ў асобных раёнах — 21-24 м/с. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ноччу ў нядзелю будзе малавоблачна, без ападкаў, вецер чакаецца няўстойлівы слабы. 

Тэмпература паветра ноччу складзе 8-14 градусаў цяпла, па захадзе да 16 градусаў. Днём будзе 22-28 градусаў, а па поўдні — да 30 вышэй за нуль. 

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть