Сітуацыя са знікненнем у Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знаходзіцца на асаблівым кантролі ў МЗС
Фота з архіва
6 верасня, Мінск . Сітуацыя са знікненнем у Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Міністэрстве замежных спраў. Аб гэтым заявілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
«Міністэрству замежных спраў вядома пра паведамленні аб знікненні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у раёне гары Тэрскалак (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя), — адзначылі ў МЗС. — Паводле наяўнай інфармацыі, 26-гадовы грамадзянін Беларусі ажыццяўляў узыходжанне без рэгістрацыі маршруту і цяпер не выходзіць на сувязь. МНС Расійскай Федэрацыі прадаўжае пошукава-выратавальныя мерапрыемствы, у тым ліку з выкарыстаннем верталётнай тэхнікі».
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі кампетэнтнымі органамі, а таксама з бацькам турыста, які знік. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі міністэрства.
МЗС прадоўжыць інфармаваць аб развіцці падзей па меры паступлення пацверджаных даных.