Уступная кампанія. Паступленне ў ВНУ

12 ліпеня стартуе асноўны этап уступнай кампаніі — прыём дакументаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі Беларусі (на агульных падставах па выніках ЦЭ і ЦТ).
Паступленне на бюджэт:
прыём дакументаў — з 12 па 17 ліпеня;
правядзенне ўнутраных уступных экзаменаў — з 18 па 25 ліпеня;
залічэнне на навучанне — па 27 ліпеня;
дадатковы набор — з 28 па 29 ліпеня.
Паступленне на платнае навучанне:
прыём дакументаў (здаюць унутраныя іспыты) — з 12 па 17 ліпеня;
прыём дакументаў (не здаюць унутраныя іспыты) — з 12 па 1 жніўня;
залічэнне на навучанне — па 3 жніўня.
У Беларусі ўстаноўлены кантрольныя лічбы прыёму ў ВНУ:
31,8 тыс. студэнтаў бюджэтнай формы навучання;
16,4 тыс. студэнтаў платнай формы навучання.
Заўв. Для сельскагаспадарчых спецыяльнасцей (дзённая форма) і асобных спецыяльнасцей «сілавога блока» ўстаноўлены іншыя тэрміны паступлення.
Крыніца: Міністэрства адукацыі





