Грамадства

Спартакіяда для беларускіх СМІ праходзіць у «Стайках»

16 жніўня, Мінскі раён . Рэспубліканская спартакіяда «Здароўе» работнікаў галіны Міністэрства інфармацыі праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі». На працягу двух дзён прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі будуць дэманстраваць сваю спартыўную сілу,

У гэтым годзе ўдзельнікамі спартыўнага спаборніцтва сталі 20 каманд і больш за 500 чалавек. Яны прадстаўляюць рэспубліканскія і рэгіянальныя сродкі масавай інфармацыі з усіх куткоў краіны.


Каманда Беларускага тэлеграфнага агенцтва традыцыйна прымае самы актыўны ўдзел у спаборніцтвах.

Удзельнікі будуць спаборнічаць у валейболе, міні-футболе, настольным тэнісе, лёгкаатлетычным кросе, гіравым спорце, перацягванні каната. Запланавана таксама сямейная эстафета «Вясёлыя старты». Для кіраўнікоў каманд традыцыйным стане першынство па дартсе і стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.

Спартакіяда праводзіцца сярод падведамных арганізацый Міністэрства інфармацыі, друкаваных і электронных СМІ.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў пройдзе 17 жніўня. 




Фота Яна Гарбанюка

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть