Сустрэча міністраў культуры краін ШАС пройдзе ў Віцебску ў час «Славянскага базару»
5 ліпеня, Віцебск . Сустрэчу міністраў культуры дзяржаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва правядуць у час «Славянскага базару ў Віцебску». Аб гэтым журналістам у час наведвання галоўных пляцовак фестывалю паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка,
«Ёсць шэраг мерапрыемстваў і пляцовак, якія традыцыйна рэалізоўваліся, ёсць і элементы, якія будуць рэалізаваны ўпершыню. Хачу сказаць, што літаральна ўчора было прынята рашэнне аб прыёме нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва», — адзначыў ён.
«Менавіта першае буйное мерапрыемства, якое адбудзецца па ініцыятыве кіраўніка нашай дзяржавы — сустрэча міністраў культуры краін ШАС у Віцебску, — дадаў ён. — І адпаведны фестывальны аспект — дэманстрацыя культур народаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва — таксама адбудзецца ўпершыню ў Віцебску».
Сёння віцэ-прэм’ер знаходзіцца з рабочым візітам у Віцебску. У праграме знаходжання — наведванне тэхналагічнага ўніверсітэта, ветакадэміі, галоўных пляцовак Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», а таксама прадпрыемстваў і ўстаноў аховы здароўя.