Падзейны турызм. Фестывалі жніўня
Падзейны турызм — адзін з напрамкаў турыстычнай індустрыі, што дынамічна развіваюцца, заснаваны на наведванні розных мерапрыемстваў.
Беларусь мае велізарны патэнцыял для развіцця падзейнага турызму. Беларускія фестывалі — унікальныя і тэматычна разнастайныя, ад рэспубліканскіх да аўтэнтычных лакальных. Папулярнымі ў турыстаў з’яўляюцца музычныя, гастранамічныя, экалагічныя, этнакультурныя (святы народных рамёстваў і нацыянальнай кухні, гістарычная рэканструкцыя), рэлігійныя, спартыўныя фестывалі.
Сярод фестываляў жніўня:
«Мотальскiя прысмакi» (9-10 жніўня, Брэсцкая вобласць);
«Спораўскія сенажаці» (9 жніўня, Брэсцкая вобласць);
«Шлях Цмока» (9-10 жніўня, Віцебская вобласць);
«Іўеўскі памідор» (9 жніўня, Гродзенская вобласць);
«Свята мора» (9 жніўня, Гродзенская вобласць);
«Нясвіжская фартэцыя» (9 жніўня, Мiнская вобласць);
«У госці да радзімічаў» (9 жніўня, Магілёўская вобласць);
«Макавей» (13-14 жніўня, Магілёўская вобласць);
«Бацькава булка» (16 жніўня, Гродзенская вобласць);
«Дрыбінскія таржкі» (15-16 жніўня, Магілёўская вобласць);
«Ганненскі кірмаш» (22-23 жніўня, Гродзенская вобласць).
Для даведкі:
Жнівень у Беларусі прысвечаны падзейнаму турызму. У 2024 годзе ў жніўні прайшло 280 яркіх мерапрыемстваў, іх наведала амаль 250 тыс. турыстаў.
У 2024 годзе на конкурс «Пазнай Беларусь-2024» у намінацыі «Падзейнае мерапрыемства года» было пададзена 146 заявак. Мерапрыемствам года стаў каравай-фэст «Бацькава булка» (Свіслацкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці).
Крыніца: Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме