Беларускі дыпламат: закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю пагражае стабільнасці ў рэгіёне

Арцём Тозік. Скрыншот відэа UN Web TV
13 верасня, Мінск . Закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю пагражае стабільнасці ў рэгіёне. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах Беларусі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Арцём Тозік на пасяджэнні Савета Бяспекі ААН,
Беларускі дыпламат заўважыў, што бягучае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН праводзіцца на фоне закрыцця Польшчай граніцы з Беларуссю.
«Спынены аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны, паралізаваны транзіт, спынены рух людзей. Ці не гэта сітуацыя стварае рэальныя пагрозы стабільнасці ў рэгіёне? Рашэнне польскіх улад аб закрыцці граніцы з Беларуссю з’яўляецца прыкладам беспадстаўных, антынародных крокаў, накіраваных супраць простых грамадзян як Беларусі, так і Польшчы, а таксама замежных грамадзян», — сказаў Арцём Тозік.
Паводле яго слоў, такія крокі польскага боку — відавочнае злоўжыванне сваім геаграфічным становішчам, прыватызацыя меж ЕС, ЕАЭС, Захаду і Усходу.
«Такія меры з’яўляюцца прадаўжэннем курсу на падрыў адносін з суседнімі краінамі і садзейнічаюць далейшай эскалацыі напружанасці ў рэгіёне, ствараючы рызыкі для стабільнасці і прадказальнасці ў міжнародных адносінах. Кіраўніцтва ААН і Еўрапейскага саюза павінны даць прынцыповую ацэнку такім дзеянням», — падкрэсліў дыпламат.
Прадстаўнік Беларусі заклікаў Савет Бяспекі ААН глянуць на гэтыя дзеянні і адрэагаваць належным чынам. «Замест дэстабілізуючай рыторыкі і паводзін заклікаем усе бакі вярнуцца ў рэчышча канструктыўнага ўзаемадзеяння і дыялогу. Зноў заяўляем аб прыхільнасці Беларусі да выключна мірных крокаў для ўрэгулявання процістаяння. Гатовы і далей садзейнічаць пошуку ўзаемапрымальных развязак канфлікту», — рэзюмаваў Арцём Тозік.



