У Беларусі намалацілі больш за 9 млн тон збожжа
Па стане на 19 верасня беларускія аграрыі намалацілі больш за 9 млн т збожжа з улікам рапсу.
Намалочана збожжа па абласцях:
Мінская — 2260 тыс. т,
Гродзенская — 1744 тыс. т,
Брэсцкая — 1684 тыс. т,
Магілёўская — 1265 тыс. т,
Гомельская — 1051 тыс. т,
Віцебская — 1003 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) убраны на плошчы 2395 тыс. га, што складае 99% ад плана.
Нарыхтавана 99 тыс. т ільнотрасты, ураджайнасць — 45 ц/га (вышэй за мінулагоднюю на 11,1 ц/га).
Нарыхтавана больш за 13,4 млн т сенажу (96% плана), 510 тыс. т сена (71% плана).
Травяных кармоў нарыхтавана амаль 5,6 млн т (55% плана).
Аграрыі Беларусі таксама ўбралі 24% плошчаў цукровых буракоў і 25% плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм.
Бульбы ў краіне накапана 225 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 340 ц/га (вышэй за мінулагоднюю на 30,4 ц/га).
Крыніца: Мінсельгасхарч Беларусі.