ДПК: уезду ў Польшчу чакаюць больш за 4 тыс. аўтамабіляў і 100 аўтобусаў
Фота ДПК
16 жніўня, Мінск . Уезду ў Польшчу чакаюць больш за 4 тыс. аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«Нягледзячы на істотную колькасць легкавога транспарту перад польскім пагранпераходам «Цярэспаль» («Брэст»), за суткі сумежны бок яшчэ больш замарудзіў пропуск аўтамабіляў на сваю тэрыторыю. Польскія кантрольныя службы аформілі толькі 320 з 1,7 тыс. аўто, а таксама 50 са 175 аўтобусаў згодна з устаноўленымі двума бакамі нормамі пропуску транспарту», — адзначылі ў ведамстве.
Па стане на 12.00 на ўезд у Польшчу фіксуецца 4050 легкавушак і 110 аўтобусаў.
Паводле інфармацыі РУП «Белмытнясэрвіс», сярэдні час чакання перасячэння граніцы ў электроннай чарзе складае больш за 6 сутак. Заложнікамі сітуацыі, якая стала вынікам дзеянняў польскіх службаў, аказаліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Еўрасаюза.
Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе ўлічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак у Польшчу і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты перамяшчэння.