Беларускія весляры заваявалі больш за дзесяць узнагарод на старце Кубка Добрай волі
Фота з архіва
29 жніўня, Мінск . Беларускія спартсмены заваявалі пятнаццаць узнагарод у другі дзень міжнародных спаборніцтваў па веславанні на байдарках і каноэ «Кубак Добрай волі» ў Маскве,
На старце турніру нашы весляры здабылі 7 залатых, 5 сярэбраных і 3 бронзавыя ўзнагароды. Перамогі ў Маскве атрымалі Уладзіслаў Кравец (К1, 1000 м), Іван Архіпенка (С1, 1000 м, U18), Іна Саўчук і Уладзіслава Скрыганава (К2, 500 м), Алена Наздрова (С1, 500 м), Кацярына Сакратарова і Юлія Хадзько (К2, 500 м, U18), Марыя Папічыч (С1, 500 м, U18) і Эміль Абалмасаў (К1, 200 м, U18).
Два сярэбраныя медалі ўзяў Данііл Дубінін (С1, 1000 м і С1, 200 м, U21), другія месцы занялі Іван Патапенка (С1, 1000 м), Ігар Якшын (К1, 1000 м, U21) і Дзмітрый Траццякоў (К1, 200 м). Бронзавымі прызёрамі сталі Мікіта Борыкаў (К1, 1000 м), Ангеліна Барданоўская (С1, 500 м), а таксама Аліна Світа і Вераніка Леанюк (К2, 500 м). Кубак Добрай волі завершыцца 30 жніўня.