Спорт

Беларускія валейбалісты выйшлі ў фінал турніру на гульнях «Дзеці Азіі»


Фота НАК

5 ліпеня, Мінск . Беларускія спартсмены прадаўжаюць барацьбу за золата турніру па валейболе на VIII Міжнародных гульнях «Дзеці Азіі», якія праходзяць у Якуцку,

У пятніцу юнацкая зборная Беларусі-U16 згуляла паўфінальны матч супраць каманды Узбекістана, сустрэча закончылася з лікам 3:0 (25:18, 25:20, 28:26) на карысць нашых хлопцаў. Беларусы прадоўжылі серыю перамог да пяці матчаў, раней у рамках групавога этапу юнакі абыгралі равеснікаў з Уральскай федэральнай акругі (3:1), Якуціі (3:0), Казахстана (3:2) і Далёкаўсходняй ФА (3:0). У заўтрашнім фінале беларускія валейбалісты сустрэнуцца з пераможцам другога паўфіналу паміж зборнымі Сібірскай ФА і Казахстана.

Таксама 6 ліпеня за залатыя медалі гульняў «Дзеці Азіі» паспрачаецца наша каманда дзяўчат, процістаяць беларускам у фінале будзе Уральская ФА. Раней у папярэднім раўндзе нашы спартсменкі абыгралі саперніц з Узбекістана, Кітая і Далёкаўсходняй ФА (усе — па 3:0), а на стадыі адной другой фіналу таксама ўсухую разабраліся з Сібірскай ФА.

Пасля дзесяці дзён спаборніцтваў VIII Міжнародных гульняў «Дзеці Азіі» ў актыве беларускай дэлегацыі 76 узнагарод (25 залатых, 21 сярэбраная і 30 бронзавых), што адпавядае трэцяй пазіцыі ў агульнакамандным заліку сярод трыццаці зборных.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть