Культура

Выставу да юбілею Дзіцячай мастацкай школы Віцебска прадставілі ў галерэі «Універсітэт культуры»


Фота Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры»

13 чэрвеня, Мінск . Выставу «Творчы шлях: 45 гадоў Дзіцячай мастацкай школе г.Віцебска» прадставілі ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры». Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

У экспазіцыі можна знайсці вучэбныя работы навучэнцаў з 2019 па 2024 год, а таксама творы з фонду школы. Паводле слоў арганізатараў, праект стаў яркім адлюстраваннем творчай спадчыны і дасягненняў навучэнцаў за доўгія гады існавання навучальнай установы.

Дзіцячая мастацкая школа Віцебска, заснаваная ў 1979 годзе, — наследніца традыцый Віцебскай мастацкай школы. Школа стала першай у краіне, дзе было адкрыта аддзяленне дызайну і скульптуры, а таксама ўзяла курс на прафесійную пачатковую адукацыю. Вучні школы неаднаразова станавіліся лаўрэатамі розных рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх конкурсаў, а сама школа — арганізатар мноства значных для Віцебска праектаў. Арганізатары падкрэслілі, што выстава — гэта магчымасць паглыбіцца ў свет творчасці, натхніцца работамі маладых мастакоў і ўбачыць, якія выдатныя таленты выхоўваюцца ў сценах гэтай адукацыйнай установы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть