Грамадства
Дажджы з навальніцамі чакаюцца сёння ў Беларусі
Фота з архіва
24 жніўня, Мінск . У Беларусі 24 жніўня чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, з парывамі да 14 м/с.
Тэмпература паветра складзе 13-19 градусаў цяпла.