Беларускія футбалісткі стартуюць у кваліфікацыі жаночай Лігі чэмпіёнаў
Фота з архіва
27 жніўня, Мінск . Два беларускія клубы выступяць у адборачным этапе новага сезона жаночай Лігі чэмпіёнаў па футболе,
Сёння пяціразовыя чэмпіёнкі Беларусі футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» у паўфінале кваліфікацыйнага раўнда сустрэнуцца ў албанскім горадзе Шкодэр з мясцовым клубам «Влазнія» (пачатак гульні ў 20.00). У выпадку перамогі падапечныя Юрыя Малеева 30 жніўня згуляюць з пераможцам матчу паміж венгерскім «Ферэнцварашам» з Будапешта і клубам «Расінг Юніён» з Люксембурга.
Сярэбраны прызёр беларускага чэмпіянату «Мінск» 30 жніўня згуляе ў Вене з пераможцам сённяшняга матчу паміж шатландскім «Глазга Сіці» і венскай «Аустрыяй».
Сустрэчы трэцяга адборачнага этапу пройдуць 11 і 18 верасня, іх пераможцы трапяць у агульны этап жаночай Лігі чэмпіёнаў. Без кваліфікацыі там выступяць дзеючы трыумфатар лонданскі «Арсенал», а таксама яшчэ адзін прадстаўнік брытанскай сталіцы «Чэлсі», французскія «Ліён» і «Пары Сен-Жэрмен», нямецкія «Баварыя» (Мюнхен) і «Вольфсбург», італьянскі «Ювентус» (Турын), іспанская «Барселона», партугальская «Бенфіка» (Лісабон). Беларускія каманды яшчэ ні разу не траплялі ў асноўную стадыю жаночай Лігі чэмпіёнаў.